Demo

Novena BY

навэнна

Благаслаўлёная Эўрозія Фабрыс Барбан
“Мама Роза”
Жанчына – жонка – мама – хатняя гаспадыня – краўчыха – катэхетка – з трэцяга францішканскага Ордэна (1866-1932)


Жыццё святой
[La vita della Santa]
Эўрозія Фабрыс, нарадзілася ў Quinto Vicentino (Вічэнца, Італія), пакорная сялянка і краўчыха, жыла ў Marola да 65 гадоў у годнай беднасці, характэрнай для саслоўя сялян таго часу, з жывой верай і хрысціянскай пабожнасцю, якія выклікалі захапленне святога Яна Калабрыі і слугі Божага кард. Эліі Далля Коста, што былі з ёй знаёмыя.
Яе жыццё, на першы погляд звычайнае, фактычна было надзвычайным дзякуючы яе пабожнасці, яе любові да бедных і хворых, яе паслузе ў парафіі, яе любові да Касцёла і святароў. Унікальным і ў пэўнай ступені гераічным, “натхненнем з Неба”, было яе сужэнства  з Карлам Барбан, маладым удаўцом і бацькам дваіх малалетніх дзяцей, адсвяткаванае 5 траўня 1886. Пасля страты сваіх першых двух дзяцей Эўрозія здзейсніла пілігрымку ў марыйны  санктуарый на гары Бэрыко, дзе Дзева Марыя адкрыла ёй, што будзе мець яшчэ сем дзяцей. Падчас Першай сусветнай вайны, у згодзе з мужам Карло, прыняла яшчэ траіх дзяцей, якія засталіся сіротамі. У гэтай багатай верай і святасцю сям’і паўсталі розныя пакліканні: тры да законнага жыцця, чатыры да сужэнства, тры да святарства. Эўрозія атрымала давер Езуса, Марыі і душаў з чыстца; прадбачыла дзень сваёй смерці, які ёй паказаў Езус. Кананічны працэс быў закончаны дзякуючы прыхільнасці Яна Паўла ІІ. Эўрозія Фабрыс была абвешчана Благаслаўлёнай 6 лістапада 2005 года і Апякункай Катэхезы ў 2009 годзе.
Літургічны ўспамін благаслаўлёнай Эўрозіі прыпадае на 9 студзеня.

Навэна да Благаслаўлёнай
[Novena alla Beata]
У імя Айца, і Сына, і Духа Святога. Амэн.

О Святая Тройца, якая ласкава вяла благаслаўлёную Эўрозію Фабрыс у справе вернага наследвання Тваёй волі ва ўсіх абставінах свайго жыцця як дзяўчына, жонка і маці, падтрымліваючы яе Тваёй Божай ласкай, просім Цябе, праз яе заступніцтва, благаславіць нашыя сем’і, абараніць іх ад усялякага зла, дапамагчы ім жыць паводле хрысціянскіх цнотаў, у любові і супакоі. Апрача таго, просім Цябе асаблівым чынам даць нам ласку, якую мы маем глыбока ў сэрцы …………

Святая Тройца, адзіны Божа, выслухай нас.
Хвала Айцу…
Маці Божая, маліся за нас.
Вітай, Марыя…
Благаслаўлёная Мама Роза, маліся за нас і за нашыя сем’і.

Выказванні “Мамы Розы”
[Espressioni di “Mamma Rosa”]
Я не прагну нічога іншага, акрамя любові Бога і каб узрастаць усё больш у Ягонай Любові.
Не багацце робіць шчаслівым сэрца, але выкананне волі Бога.
Калі молішся… трэба размаўляць з Богам і быць уважлівым да таго, што кажаш, і да таго, што Ён нам кажа.
Дзяцей нам спасылае Пан як скарб. Мы маем упэўненасць у Богу, што Ён ніколі не пакіне нас без неабходнага… Яны найперш Ягоныя, чым нашыя, і калі Ён спасылае ім пакліканне, мы павінны быць удзячныя, нават шчаслівыя.
Калі дорым штосьці бедным – тое ж, як калі б мы ахвяравалі гэта асабіста Езусу.
Калі на працягу жыцця мы выконвалі наш абавязак – смерць наогул не будзе пужаць.

Vice-Postulation
Convento S. Giacomo  Via San Giacomo 17   35043 Monselice (PD)   mail vicepostcs(at)hotmail.com

Sanctuary
marola(at)parrocchia.vicenza.it

Questo sito o gli strumenti terzi da questo utilizzati si avvalgono di cookie necessari al funzionamento ed utili alle finalità illustrate nella cookie policy Se vuoi saperne di piu o negare il consenso a tutti o ad alcuni cookie, consulta la privacy policy.

  Accetto cookies da questo sito.
EU Cookie Directive Module Information